1. Тыпалогія беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў
- Author
-
Дзмітрый Дзятко
- Subjects
лексікаграфія ,тэрміналогія ,тыпалогія ,слоўнік ,тэрмін ,слоўнікавы артыкул ,Philology. Linguistics ,P1-1091 ,Slavic languages. Baltic languages. Albanian languages ,PG1-9665 - Abstract
Мэта даследавання – распрацоўка навуковых падстаў для тыпалагізацыі беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Тыпалогія тэрміналагічных слоўнікаў разглядаецца як метад навуковага даследавання, у аснове якога ляжыць падзел сукупнасці слоўнікаў з дапамогай тыпу – абагульненай, ідэалізаванай мадэлі. Праблема тыпалогіі з’яўляецца адной з найбольш неадназначных і найменш распрацаваных праблем метатэрмінаграфіі. Актуальнасць яе вырашэння абумоўлена важнасцю выпрацоўкі вектараў далейшага развіцця тэорыі і практыкі тэрмінаграфіі. Класіфікацыя тэрміналагічных слоўнікаў па мовазнаўстве да гэтага не праводзілася, паколькі самі гэтыя слоўнікі не былі аб’ектам сістэмнага навуковага аналізу. З дапамогай дэскрыптыўнага метаду і метаду непасрэдна складальных абгрунтоўваецца тыпалогія беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў, якая ўлічвае тып кантэнтызацыі, тып фармалізацыі, функцыянальны тып слоўніка. У адпаведнасці з першым крытэрыем адрозніваюцца слоўнікі а) тлумачальныя энцыклапедычныя; слоўнікі-даведнікі; уласна тэрміналагічныя слоўнікі; б) двухмоўныя і шматмоўныя; в) рэестравыя: праектыўныя, рэгістрацыйныя, навігацыйныя. Паводле тыпу фармалізацыі вылучаюцца слоўнікі аўтаномныя і інкарпараваныя. У функцыянальным плане паводле паказчыка «прызначэнне-функцыя» адрозніваюцца слоўнікі кагнітыўныя, кагнітыўна-рэгуляцыйныя, камунікацыйныя, камунікацыйна-рэгуляцыйныя, кагнітыўна-дыдактычныя, камунікацыйна-дыдактычныя, працэдурныя, навігацыйныя, дэманстрацыйныя. Паводле паказчыка «прызначэнне-адрасат» вылучаюцца слоўнікі сегментацыйныя і эверацыйны. У перспектыве распрацаваная тыпалогія можа выкарыстоўвацца з мэтай параўнальнага вывучэння істотных прымет, функцый, формаў арганізацыі слоўнікаў, выяўлення лакун у беларускай прыкладной тэрмінаграфіі.
- Published
- 2021
- Full Text
- View/download PDF